Правілы наведвання ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"

Правілы наведвання ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"

Дзяржаўная ўстанова "Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой" з'яўляецца комплексным музеем, які ўключае тэрыторыю Цытадэлі і паўночна-ўсходняй часткі Кобрынскага ўмацавання, экспазіцыі Музея абароны Брэсцкай крэпасці, "Музей вайны – тэрыторыя міру", "Летапіс Брэсцкай крэпасці", "Абарона Усходняга форта”, філіял "Музей 5 форт".

З'яўляецца аб'ектам Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі "0".

  1. Музейная дзейнасць ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для эстэтычнага выхавання і культурнага развіцця грамадзян.
  2. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якім аказваюцца паслугі музеяў, з'яўляюцца іх наведвальнікамі.

Наведвальнікі маюць права на наведванне ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" (далей – мемарыял), у адпаведнасці з арт. 181 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Наведванне мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" дазволена з 08.00 да 24.00.

У ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" устаноўлены наступны рэжым працы:

Музей абароны Брэсцкай крэпасці адкрыты з 09:00 да 18:00, каса працуе да 17:30 (з 01 снежня да 01 сакавіка – да 17:00, каса працуе да 16:30), выхадны – панядзелак;

экспазіцыя "Музей вайны – тэрыторыя міру" адкрыта з 10:00 да 19:00, каса працуе да 18:30 (з 01 снежня да 01 сакавіка – з 10:00 да 18:00, каса працуе да 17:30), выхадны – аўторак;

гістарычная экспазіцыя "Летапіс Брэсцкай крэпасці" адкрыта з 10:00 да 19:00, каса працуе да 18:30 (з 01 снежня да 01 сакавіка – з 10:00 да 18:00, каса працуе да 17:30), выхадны – аўторак;

экспазіцыя "Абарона Усходняга форта" адкрыта з 09:00 да 18:00, каса працуе да 17:30 (з 01 снежня да 01 сакавіка – да 17:00, каса працуе да 16:30), выхадны – панядзелак;

інфармацыйны цэнтр на Перадуваходнай плошчы працуе з 15 красавіка па 15 кастрычніка з 09:30 да 18:00, выхадны – панядзелак;

экспазіцыя "Форт № 5 Брэсцкай крэпасці" ў філіяле "Музей 5 форт" адкрыта з 09.00 да 18.00, каса працуе да 17:30 (з 01 снежня да 01 сакавіка – да 17:00, каса працуе да 16:30), выхадны – панядзелак.

Экспазіцыя "Армейскі клуб" адкрыта падчас правядзення мерапрыемстваў.

У перадсвяточныя дні работа музейных экспазіцый і кас скарачаецца на 1 гадзіну.

Адміністрацыяй ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" можа ўстанаўлівацца іншы рэжым працы ў святочныя і памятныя дні, у перыяд школьных канікулаў.

  1. Экскурсіі, у тым ліку, арганізуемыя турыстычнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на тэрыторыі і ў музейных экспазіцыях мемарыяла, у філіяле "Музей 5-ы форт" маюць права праводзіць толькі навуковыя супрацоўнікі і экскурсаводы мемарыяла.

Рэгістрацыя груп ажыццяўляецца ў агентаў па турызме:

Музей абароны Брэсцкай крэпасці па тэл. +375 (162) 25-42-74, +375 (29) 542-42-74, факс +375 (162) 23-66-09;

экспазіцыі "Музей вайны – тэрыторыя міру", "Летапіс Брэсцкай крэпасці" па тэл. +375 (162) 55 50 96; +375 (33) 326-50-96;

экспазіцыя "Абарона Усходняга форта" па тэл. +375 (162) 53-44-21; +375 (29) 230-17-13;

інфармацыйны цэнтр па тэл. +375 (29) 257-33-00;

экспазіцыя "Форт № 5 Брэсцкай крэпасці" ў філіяле "Музей 5 форт" па тэл. +375 (162) 97-99-15; +375 (33) 326-50-95.

  1. Наведвальнікі абавязаны:

выконваць гэтыя Правілы;

беражліва адносіцца да экспанатаў, музейных прадметаў, калекцый і навукова-дапаможных матэрыялаў, аб'ектаў фартыфікацыі, манументальнага мастацтва і ландшафту;

неадкладна паведамляць работнікам мемарыяла аб фактах парушэння Правілаў, пакінутых безгаспадарных (падазроных), выбухованебяспечных рэчах і прадметах і іншых дзеяннях і падзеях, здольных прычыніць або прычыняючых шкоду.

  1. Забараняецца:

ажыццяўленне відэаздымкі і аўдыёзапісу экскурсій на тэрыторыі мемарыяла і ў музейных экспазіцыях;

перамяшчэнне на веласіпедах, лыжах, каньках (у тым ліку ролікавых), іншым спартыўным інвентары, сродках персанальнай мабільнасці (акрамя інвалідных калясак);

рух механічных транспартных сродкаў (акрамя аварыйна-выратавальных і надзвычайных службаў, службовага транспарту);

правядзенне спартыўных мерапрыемстваў;

знаходжанне з жывёламі (за выключэннем сабак-павадыроў), іх выпас і кармленне;

продаж і распіццё алкагольных напояў (акрамя кафэ «Цытадэль»);

прыём ежы ў экспазіцыйных залах;

знаходжанне ў стане алкагольнага, наркатычнага ці іншага таксічнага ап'янення;

хаджэнне па газонах, валах, руінах, помніках, мемарыяльных плітах;

правядзенне самавольных раскопак і выкарыстанне тэрыторыі крэпасці пад несанкцыянаванае будаўніцтва і гаспадарчую дзейнасць;

рыбная лоўля (у межах мемарыяльнага комплексу)

купанне і загаранне;

забруджванне ахоўных зон уздоўж рэк і каналаў;

гучнае праслухоўванне музыкі;

курэнне;

выпальванне сухой травы і смецця;

разбурэнне, пашкоджанне і апаганенне крапасных, фартыфікацыйных, архітэктурна-мастацкіх кампазіцый;

правядзенне несанкцыянаваных мерапрыемстваў (акцый, мітынгаў і інш.).

  1. Інфармацыя аб аказваемых паслугах і прэйскуранце размешчана на афіцыйным сайце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
  2. Індывідуальнае наведванне часовых і пастаянных экспазіцый і выставак, правядзенне аглядных і тэматычных экскурсій і іншыя паслугі ажыццяўляюцца на платнай аснове па цэнах, якія дзейнічаюць у мемарыяле на дзень аказання паслугі.
  3. Наведвальнікам не радзей за адзін раз у месяц даецца права бясплатнага і льготнага наведвання Музея абароны Брэсцкай крэпасці, часовых і пастаянных экспазіцый, выставак, філіяла «Музей 5 форт».

Бясплатнае наведванне прадстаўляецца для асоб, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю.

Для астатніх катэгорый наведвальнікаў прадастаўляецца права льготнага наведвання са скідкай 50 працэнтаў ад кошту ўваходнага білета.

Дзень ільготнага наведвання вызначаецца загадам дырэктара                          ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Інфармацыя аб дні льготнага наведвання размяшчаецца на афіцыйным сайце ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Кошт уваходнага білета для гэтых катэгорый наведвальнікаў устанаўліваецца прэйскурантам, які дзейнічае ва ўстанове на дату аказання паслугі.

  1. У рамках рэалізацыі пагадненняў, пілотных праектаў ва ўстанове могуць устанаўлівацца дадатковыя дні бясплатнага (ільготнага) наведвання і бясплатнага (ільготнага) экскурсійнага абслугоўвання для асобных катэгорый наведвальнікаў.
  2. Інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, грамадзянам, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнікам даецца права бясплатнага наведвання музейных экспазіцый.
  3. Па-за чаргой абслугоўваюцца наступныя катэгорыі наведвальнікаў:

ветэраны і інваліды Вялікай Айчыннай вайны;

інваліды; Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Фота-, кіна-, тэле-, відэаздымка ў музейных экспазіцыях мемарыяльнага комплексу і на яго тэрыторыі для юрыдычных асоб праводзіцца на платнай аснове згодна з прэйскурантам, які дзейнічае ва ўстанове на дату аказання паслугі;

фотаздымка ў музейных экспазіцыях для фізічных асоб праводзіцца на платнай аснове згодна з прэйскурантам, які дзейнічае ва ўстанове на дату аказання паслугі, на тэрыторыі – на бязвыплатнай аснове, пры ўмове выканання Правілаў.

  1. За парушэнне Правілаў надыходзіць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Для лепшага візуальнага ўспрымання некаторых забарон, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" і філіяла "Музей 5-ы форт", на інфармацыйных стэндах, размешчаных на тэрыторыі, выкарыстоўваюцца наступныя графічныя выявы:
1  2 
Выгул сабак забаронены! Не засмечваць!
 3 4 
Па газонах не хадзіць! Гучнае праслухоўванне музыкі забаронена!
 5 6 
Спартыўныя мерапрыемствы і гульні забаронены! Хаджэнне на лыжах, катанне на каньках, скейтбордах забаронены!