Стварэнне мемарыяла стала сапраўды ўсенароднай справай.
У 1964 годзе аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 20-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аб’явіў збор сродкаў на будаўніцтва помніка героям абароны Брэсцкай крэпасці.
У якасці асноўных будаўнічых матэрыялаў былі абраны найбольш трывалыя – бетон і жалезабетон, натуральны камень – шэры, чырвоны граніт, лабрадарыт; для абліцоўвання Штыка-абеліска – тытанавая сталь.
8 мая 1968 года пачаліся работы па будаўніцтве мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
Вечны агонь запаліў Першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі П.М.Машэраў.
Мемарыяльны комплекс як адзіны архітэктурна-мастацкі ансамбль плошчай 70 га аб’яднаў пабудовы сярэдзіны XIX стагоддзя, руіны вайны і творы манументальнай архітэктуры і скульптуры. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь з катэгорыяй «1».
22 чэрвеня 1996 года, у Дзень памяці і смутку, на тэрыторыі крэпасці прайшоў тэлерадыёмарафон «Памяць» па зборы сродкаў на добраўпарадкаванне і развіццё мемарыяла. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі бізнесу рэспублік СНД, далёкага замежжа.
- капітальны рамонт Паўднёва-ўсходняй казармы Брэсцкай крэпасці (паўвежа), стварэнне гістарычнай экспазіцыі «Летапіс Брэсцкай крэпасці» (2019);
- капітальны рамонт і кансервацыя руін казармы 333 стралковага палка;
- капітальны рамонт моста цераз раку Мухавец каля Музея абароны Брэсцкай крэпасці;
- капітальны рамонт даху Паўднёвай казармы;
- капітальны рамонт даху Паўднёва-заходняй казармы;
- капітальны рамонт і кансервацыя руін Белага палаца, Інжынернага ўпраўлення, руін каля Холмскай брамы Паўночна-заходняй часткі Цытадэлі;
- капітальны рамонт і рэстаўрацыя Усходняга форта, стварэнне
экспазіцыі «Абарона Усходняга форта» (2020);
- капітальны рамонт і рэстаўрацыя 5 форта, стварэнне экспазіцыі «Форт № 5 Брэсцкай крэпасці»;
- капітальны рамонт мастацка-дэкаратыўнай падсветкі.
Гісторыя
8 лістапада 1956 года
Адбылося адкрыццё Музея абароны Брэсцкай крэпасці.
1956–1964 гады
Пачынаючы з 1956 па 1963 гады, быў праведзены шэраг усесаюзных конкурсаў па стварэнні помнікаў.
1965 год
Пасля прысваення Брэсцкай крэпасці ганаровага звання «Крэпасць-герой» было вырашана стварыць творчую групу з удзелам канкурсантаў. Аўтарскі калектыў узначаліў скульптар А.П.Кібальнікаў – народны мастак БССР, лаўрэат Ленінскай і дзвюх Дзяржаўных прэмій. Усклад аўтарскага калектыву ўвайшлі: скульптар А.А.Бембель, архітэктары У.А.Кароль, В.М.Волчак, В.П.Занковіч, Ю.І.Казакоў, А.А.Стаховіч, Г.В.Сысоеў.
1967–1969 гады
Было распрацавана канчатковае рашэнне мемарыяльнага комплексу, выкананы мадэлі і рабочыя чарцяжы збудаванняў мемарыялаі праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі крэпасці.
1971 год
У ліпені 1971 года Савет Міністраў БССР прыняў прапанову Міністэрства культуры БССР і Брэсцкага аблвыканкама аб аб’яднанні мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» і Музея абароны Брэсцкай крэпасці-героя ў адзіны комплекс і далейшай яго назве: «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
25 верасня 1971 года
Адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Прысутнічалі ганаровыя госці – каля 600 ветэранаў Брэсцкага гарнізона 1941 года, сярод іх былі абаронцы крэпасці, члены сем’яў загінулых, кіраўніцтва рэспублікі, дэлегацыі гарадоў-герояў, з усіх абласцей Беларусі, ветэраны вайны і працы.
1996 год
У г. Маскве прынята рашэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД аб правядзенні капітальнага рамонту і рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
1999 год
29 красавіка 1999 года адбылася першая экскурсія ў 5-м форце. 31 мая 1999 года 5-ы форт стаў філіялам мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
1997–2011 гады
У 1997–2011 гадах быў праведзены капітальны рамонт і рэстаўрацыя на 30 аб’ектах мемарыяла.
22 чэрвеня 2014 года
У Паўднёва-ўсходняй казарме Цытадэлі адбылося адкрыццё экспазіцыі «Музей вайны – тэрыторыя міру». Работы выкананы за кошт спонсарскіх сродкаў ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».
2015 год
Дзякуючы спонсарскай дапамозе Знешэканомбанка быў ажыццёўлены рамонт правага крыла Паўднёва-ўсходняй казармы Цытадэлі і адкрыта выставачная зала.
8 снежня 2017 год
Зацверджаны Праект Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» (2018–2020). Прынята рашэнне аб работах на 16 аб’ектах мемарыяла.
22 снежня 2017 года
Адбылося адкрыццё экспазіцыі «Армейскі клуб» у парахавым склепе №1 на Кобрынскім умацаванні. Праект быў рэалізаваны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і спонсарскай дапамогі ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».
31 студзеня 2019 года
У паўвежы Паўднёва-ўсходняй казармы Цытадэлі адбылося адкрыццё гістарычнай экспазіцыі «Летапіс Брэсцкай крэпасці». Работы праводзіліся ў адпаведнасці з Праектам Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» (2018–2020).
3 ліпеня 2020 года
Адбылося адкрыццё экспазіцыі «Абарона Усходняга форта». Работы выкананы ў рамках рэалізацыі Праекта Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» (2018–2020).
2018–2020 гады
Адкрыццём экспазіцыі «Форт № 5 Брэсцкай крэпасці» (19.01.2021) завершаны Праект Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» (2018–2020). У межах Праекта былі праведзены:
12 студзеня 2021 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў Дыплом лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва калектыву мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» за значны ўклад у захаванне гістарычнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну, рэалізацыю Праекта Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» (2018–2020).
19 студзеня 2021 года
Адбылося адкрыццё экспазіцыі «Форт №5 Брэсцкай крэпасці». Работы выкананы ў рамках рэалізацыі Праекта Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» (2018–2020).
22 верасня 2021 года
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №361 калектыў дзяржаўнай установы «Брэсцкая крэпасць-герой» узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны за значныя дасягненні ў захаванні гістарычнай спадчыны, увекавечанне памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі і ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання комплексу.
25 верасня 2021 года
Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» адзначыў 50-гадовы юбілей.
8 лістапада 2021 года
Музей абароны Брэсцкай крэпасці адзначыў 65-гадовы юбілей.