27–28 чэрвеня 2024 года ў канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «1944 г. Спадчына вызвалення Беларусі ў гістарычных даследаваннях і сямейных архівах».
У рамках праграмы канферэнцыі адбылося адкрыццё выстаўкі «Ліпень 1944 г. Яснае неба над Брэстам» у выставачнай зале экспазіцыі «Музей вайны – тэрыторыя міру», ускладанне кветак да Вечнага агню мемарыяла. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі прадстаўнікі музейнай супольнасці Беларусі і Расійскай Федэрацыі, выкладчыкі ВНУ, школ, работнікі архіваў і бібліятэк, студэнты і школьнікі.