Штогод Рэспубліка Беларусь 3 ліпеня адзначае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Гэта асаблівы дзень для беларусаў – 3 ліпеня 1944 г., 80 гадоў таму, г. Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта дата стала сімвалам нацыянальнага гонару і адзінства жыхароў краіны.
Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю і памяць аб тых, хто змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны і адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы.
У гэты дзень шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.
Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, поспехамі і новымі дасягненнямі!
З Днём Незалежнасці!