У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 28 ліпеня 2024 г. у 13.00 на 1 паверсе Музея абароны Брэсцкай крэпасці адбудзецца адкрыццё выстаўкі мастацкіх твораў «Знамя Перамогі. Вайна і мір на палотнах мастакоў», з фондаў Расійскай акадэміі мастацтваў (г. Масква) і Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Пятроўская акадэмія навук і мастацтваў» (г. Санкт-Пецярбург).
На палотнах адлюстраваны падзеі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. вачыма сучасных мастакоў.
Экспанаванне выстаўкі працягнецца з 28 ліпеня да 20 верасня 2024 г.
У рамках выставачнага праекта з 23 ліпеня па 28 ліпеня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу пройдзе пленэр мастакоў Расійскай акадэміі мастацтваў.