З 1 чэрвеня 2024 г. стартаваў IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь».
Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя: фізічныя асобы, уключаючы дзяцей і навучэнскую моладзь (студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі), а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Больш падрабязная інфармацыя і палажэнне аб правядзенні конкурсу на сайце Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь:
https://mst.gov.by/ru/novosti/novosti/item/22885-iv-respublikanskij-konkurs-sotsialnoj-reklamy-poznajbelarus.html
IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь»
- Падрабязнасці Навіны