З 13 чэрвеня па 20 ліпеня 2024 г. у ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» праходзіла акцыя, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Па выніках акцыі была адзначана праца Кісель Таццяны з г. Пінска «Мой Брэст: пра мінулае, сучаснасць і будучыню».
«28 ліпеня – Дзень, які адзначыў – Брэст будзе жыць! Нашчадкі пераможцаў сваім імкненнем у міры і стварэнні развіваць горад над Бугам паказваюць, што подзвіг продкаў не марны», – адзначыла Таццяна.