28 ліпеня 2024 г. у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці адбылося адкрыццё выстаўкі мастацкіх твораў «Сцяг Перамогі. Вайна і мір на палотнах мастакоў». З прывітальным словам выступіў Генеральны консул РФ у г. Брэсце А.Мурашаў. На адкрыцці прысутнічалі: мастакі, чые работы прадстаўлены на выстаўцы (А.Сцякольшчыкаў, В.Спірыдонаў, А.Чагадаеў, К.Гарбуноў, М.Смахціна), члены Беларускага саюза мастакоў (Л. Алімаў, І. Раманчук), родныя абаронцаў Брэсцкай крэпасці і ваеннаслужачых Брэсцкага гарнізона, прадстаўнікі грамадскасці.
У рамках выставачнага праекта з 23 ліпеня па 28 ліпеня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу прайшоў пленэр мастакоў Расійскай акадэміі мастацтваў.
Пазнаёміцца з выстаўкай можна будзе да 20 верасня 2024 г.