Выстаўка «Каардынаты Перамогі» прысвечана дзейнасці савецкіх ваенных тапографаў на востраве Сахалін і Курыльскіх астравах, што забяспечыла правядзенне Паўднёва-Сахалінскай наступальнай і Курыльскай дэсантнай аперацый.

Ваенныя тапографы ўнеслі вялікі ўклад у перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, пад час якой тапаграфічныя здымкі рэкагнасцыроўкі былі праведзены на тэрыторыі плошчай 5,5 млн км2, а даведачныя і апісальныя ваенна-тапаграфічныя матэрыялы падрыхтаваны на тэрыторыю  7 млн км 2.

Выстаўка прадастаўлена Музеем Перамогі (г. Масква) у межах Міжнароднага праекта «Тэрыторыя Перамогі». Выстаўка падрыхтавана Музейна-мемарыяльным комплексам «Перамога» (Паўднёва-Сахалінск), Міністэрствам культуры і архіўнай справы Сахалінскай вобласці і гістарычным паркам «Расія – мая гісторыя» (Масква).

З выстаўкай можна азнаёміцца да 30 верасня па спасылцы.