У жніўні – верасні 2024 года на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці праходзяць здымкі асобных сцэн мастацкага фільма "У спісах не значыўся" паводле аднайменнай аповесці Барыса Васільева.
Кніга Б.Васільева "У спісах не значыўся" (1974) – даніна памяці ўсім невядомым і безыменным героям – увайшла ў залаты фонд літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну.
Галоўны герой – лейтэнант Мікалай Плужнікаў – апошні абаронца легендарнай Брэсцкай крэпасці. 12 красавіка 1942 гада ў яго скончыліся патроны, і ён выйшаў наверх: «Крэпасць не скарылася: яна проста ўжо без крыві. Я – яе апошняя кропля».
Кніга пра барацьбу з ворагам, пра адданасць, каханне і, вядома, пра сапраўдны подзвіг.
Жадаем здымачнай групе ТАА «Прадзюсерскі цэнтр «БЕЛРАСКІНО» творчага натхнення і ўвасаблення ідэі сцэнарыстаў на самым высокім узроўні!