18 верасня 2024 года ў канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці адбыўся круглы стол "Адзінства краіны – адзінства народа", прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Падчас мерапрыемстваў яго ўдзельнікі абмяняліся думкамі пра ролю і значэнне Дня народнага адзінства ў фарміраванні нацыянальнай гістарычнай памяці, важнасці адзінства для развіцця дзяржавы; падзяліліся напрацоўкамі і новымі звесткамі пра няпросты гістарычны перыяд для беларусаў 1921 – 1940 гг. і яго адлюстраванне ў рабоце архіваў і музеяў, грамадскіх арганізацый г. Брэста.
У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі УА "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт", Беларускай партыі "Белая Русь", маладзёжных і ветэранскіх грамадскіх арганізацый г. Брэста, духавенства, супрацоўнікі архіваў і музеяў горада, студэнты гістарычнага факультэта УА "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А .С.Пушкіна».
Сімвалічным завяршэннем мерапрыемства, прысвечанага Дню адзінства, стала сумесная пасадка дрэва ўдзельнікамі круглага стала ва Усходнім форце Брэсцкай крэпасці.