У выставачнай зале экспазіцыі «Музей вайны - тэрыторыя міру» экспануецца выстаўка «Дарога да міру» з Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У.І.Даля (г. Масква). Выставачны праект прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізаваны ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва, якое ўжо на працягу многіх гадоў існуе паміж музеямі Расіі і Беларусі.
«Дарога да міру» - гэта 9 творчых, незвычайных інсталяцый, якія прысвечаны творам савецкіх пісьменнікаў аб Вялікай Айчыннай вайне. Канстанцін Сіманаў, Васіль Быкаў, Булат Акуджава, Веніамін Каверын, Віктар Някрасаў... Вайна для гэтых людзей стала не проста гісторыяй, а часткай біяграфіі. Свае перажыванні яна прагна вылівалі на паперы. Выстаўка заахвочвае яшчэ раз да іх звярнуцца і зразумець, якой неверагодна цяжкай была дарога да міру і наколькі каштоўна тое, што кожны з нас мае сення. Яе праца працягнецца да 22 лістапада 2024 г.