Дарагія сябры! Шчыра віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Гэтае свята – даніна павагі да памятных старонак гісторыі, мінулага і традыцый папярэдніх пакаленняў.
У Рэспубліцы Беларусь 7 лістапада – дзяржаўнае свята, што сведчыць аб значнасці гэтай даты для нашага грамадства. Кастрычніцкая рэвалюцыя азнаменавала прыход новай эпохі ў гісторыі многіх народаў. Эпохі, пабудаванай на прынцыпах сацыяльнай роўнасці і гарантый, праве нацый на самавызначэнне.
Гэтыя прынцыпы стварылі ўмовы для нацыянальнага адраджэння Беларусі, пабудовы сваёй суверэннай дзяржавы, у якой галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек.
У гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.