З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2024 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» да Міжнароднага дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.
Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку, у паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
Падпарадкаваныя тэрытарыяльныя органы Дэпартамента па энергаэфектыўнасці ў абласных цэнтрах і г. Мінску правядуць інфармацыйна-навучальныя анлайн-лекцыі і семінары па адпаведнай тэматыцы, а таксама пракансультуюць па пытаннях у сферы энергазберажэння.
Інфармацыйныя матэрыялы на адпаведную тэматыку размешчаны на інтэрнэт-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці ў раздзеле «Папулярна аб энергазберажэнні / Карысныя парады», а таксама на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента – сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнні.
Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь –энергаэфектыўная краіна»
- Падрабязнасці Навіны