Паважаныя жыхары і госці горада Брэста!
У рамках мерапрыемстваў Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна адкрылася выстава «Адзінства народаў – Залог Вялікай Перамогі» Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». На выставе супрацоўнікі мемарыяла прадставілі больш за 20 музейных прадметаў сярод якіх: творы мастацтва, асабістыя рэчы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, экспанаты распавядаюць пра лёс абаронцаў крэпасці розных нацыянальнасцяў, адлюстроўваюць сувязь паміж мінулым і сучаснасцю: так на выставе прадстаўлены мундзір генерал-лейтэнанта С.М. Крывашэіна, кіцель падпалкоўніка А.І. Залескага і форма, у якой акцёр А.І. Мярзлікін сыграў ролю лейтэнанта А.М. Кіжаватава ў патрыятычнай драме «Брэсцкая крэпасць».
Выстава «Адзінства народаў – Залог Вялікай Перамогі»
- Падрабязнасці Навіны