У 2024 г. паміж ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і Музеем гістарычнай перамогі Д'енб'енфу (Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам) быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве.
8 мая 2024 г. у штаб-кватэры правінцыйнага Народнага камітэта адбылася цырымонія абмену капсуламі з зямлёй паміж правінцыяй Д'енб'ен (зямля ўзгорка Д'енб'енфу, дзе ў 1954 г. адбылася бітва паміж В'етнамскай народнай арміяй і Французскай экспедыцыяй) і Пасольствам Рэспублікі Беларусь ва В’етнаме (зямля Брэсцкай крэпасці).
Капсула з зямлёй Брэсцкай крэпасці і сертыфікат да яе прадстаўлены ў экспазіцыі Музея гістарычнай перамогі Д'енб'енфу; капсула з зямлёй узгорка Д'енб'енфу і сертыфікат да яе – у экспазіцыі выстаўкі "Мемарыял жыве і памятае" ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці.
У рамках рэалізацыі Дагавора аб супрацоўніцтве ў верасні 2024 г. у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці было арганізавана экспанаванне выстаўкі «Гістарычная перамога пад Д'енб'енфу», і 3 снежня мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» наведала дэлегацыя В'етнама на чале са Старшынёй Народнага камітэта правінцыі Д’енб’ен г-нам Чан Куок Куонгам.
У лістападзе-снежні 2024 г. у Музеі гістарычнай перамогі Д'енб'енфу працавала выстаўка “Брэсцкая крэпасць. Дарогамі памяці».