У сваім навагоднім звароце да беларускага народа Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наступная пяцігодка ў краіне будзе Пяцігодкай якасці, і кожны яе год будзе прысвечаны аднаму важнейшаму напрамку.
Першы год гэтай пяцігодкі будзе Годам добраўпарадкавання.
Мэтай Года добраўпарадкавання стане павышэнне якасці жыцця людзей.
Прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі.
У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак.
Гэта важны крок для стварэння паспяховай, шчаслівай і мірнай будучыні для краіны.
Для дасягнення гэтай мэты спатрэбіцца дакладная выканаўчая дысцыпліна і намаганні ўсіх удзельнікаў працэсу.