У рамках Адзінага дня інфармавання і напярэдадні найважнейшай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 17.01.2025 г. у ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся сход калектыва установы.
Асноўны акцэнт падчас сустрэчы быў зроблены на тэме адзінага дня інфармавання «Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага».
Намеснік дырэктара па навуковай і ідэалагічнай рабоце А.У.Міцюкова акцэнтавала ўвагу на працэдуры і тэрмінах галасавання, нагадала ўсім аб нормах заканадаўства і адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні пры ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
«У нас абсалютна дэмакратычныя выбары, удзел грамадзян з’яўляецца правам, а не абавязкам. Упэўнена, што кожнаму з вас неабыякава, што адбываецца ў нашай краіне. Таму выкарыстоўвайце сваю магчымасць рэалізацыі права ўласнага голасу, прыйшоўшы на выбарчыя ўчасткі», – адзначыла намеснік дырэктара.