Згодна з  пунктам 5.2 Палажэння конкурсу чытальнікаў ваеннай паэзіі

«Пра герояў былых часоў», з 22 сакавіка 2025 г. спынены прыём заявак ва ўзроставай катэгорыі ад 15 да 17 гадоў у сувязі з набранай колькасцю удзельнікаў.

З павагай, арганізатары конкурсу

ДУ “Мемарыльяны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” запрашае прыняць удзел у V рэгіянальным конкурсе чытальнікаў ваеннай паэзіі  “Пра герояў былых часоў” навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста і Брэсцкага раёна, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў г. Брэста і Брэсцкай вобласці ва ўзросце ад 6 да 22 гадоў.

Удзельнікам прапануецца выразна прачытаць вершы, урыўкі з паэтычных твораў, якія прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Дазваляецца чытанне аўтарскіх твораў.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць Заяўку па ўстаноўленай форме (узор глядзіце ў Палажэнні пра правядзенне конкурсу – Дадатак 1)  з 1 па 31 сакавіка 2025 года ўключна на e-mail: poetry.readers@mail.ru

Конкурс пройдзе на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу 5 красавіка 2025 года. Падвядзенне вынікаў і  ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 12 красавіка 2025 года.

Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі ад партнёра – Аб'яднанай арганізацыі ААТ "Белаграпрамбанк", Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".

З больш падрабязнай інфармацыяй пра конкурс можна пазнаёміцца ў Палажэнні.

Кантактны тэлефон: +375 (162) 25 30 65 (з 9.00 да 17.00; выхадны – панядзелак) Паўлюкавец Маргарыта Генадзьеўна, Мысак Ірына Сяргееўна.