15 сакавіка 2025 г. у філіяле «Музей 5 форт» з 11.00 да 15.00 будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка «Жывая гісторыя. Першая сусветная вайна – 107 гадоў Брэсцкаму міру», арганізаваная ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» сумесна з ваенна-гістарычным клубам «Брэсцкі Рубеж».
Вы зможаце дакрануцца да арыгінальных прадметаў таго перыяду, прымерыць ваенную ўніформу, зрабіць унікальныя фатаграфіі ў тэматычных фотазонах.
Наведванне па ўваходных білетах.