21 сакавіка 2025 г. у 16.00 у выставачнай зале экспазіцыі "Музей вайны – тэрыторыя міру" адбудзецца адкрыццё выставы "Шчымлівая мелодыя памяці", прадстаўленай творчым аб'яднаннем "Традыцыя" Беларускага саюза мастакоў.
Прысвечана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аўтары карцін на сваіх палотнах паказалі сваё бачанне вайны, шлях да Перамогі і сённяшні мір на беларускай зямлі.
На выставе прадстаўлена больш за 30 палотнаў. Сярод кампазіцыйных палотнаў – творы заслужаных дзеячаў мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Апіёка, Віктара Барабанцава, Уладзіміра Уродніча, Георгія Лойкі, а таксама лірычныя пейзажы Яўгена Шыбнёва, Уладзіміра Ткачэнкі, Леаніда Гоманава, Віктара Навіцкага, нацюрморты Юліі Нявейкі.
Пазнаёміцца з работамі мастакоў можна да 8 красавіка 2025 г.