17–18 красавіка 2025 года ў ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» прайшоў круглы стол «Брэст 1941 – Берлін 1945. Шлях Перамогі», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне1941-1941 гг.

Удзел прынялі работнікі музеяў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, архіваў, устаноў навукі, адукацыі, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

Падчас пасяджэння круглага стала былі разгледжаны пытанні асвятлення падзей і бітваў 1941–1945 гадоў, гістарычнага значэння Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў сучасных рэаліях, захавання духоўна-маральнай і матэрыяльнай спадчыны Вялікай Перамогі на дзяржаўным узроўні і ў грамадзянскай супольнасці.

У рамках круглага стала ў выставачнай зале экспазіцыі "Музей вайны - тэрыторыя міру" адбылося адкрыццё выставы "Час не ўладны над веліччу подзвігу", створанай сумесна з музеямі-партнёрамі Рэспублікі Беларусь.

krugly stol 21

krugly stol 23

krugly stol 24

krugly stol 22

krugly stol 25