Паважаныя наведвальнікі!

У перыяд майскіх свят у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» у вячэрні час будзе працаваць мастацка-дэкаратыўнае падсвятленне па наступным графіку:

1 мая 2025 г. з 21.10

2, 6 мая 2025 г. з 21.10 да 23.00.

У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў 2 мая 2025 г. будзе закрыты ўезд для асабістага транспарту на паркоўкі каля мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" з боку вул. Зубачова, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці і на Валынскім умацаванні крэпасці.

Просім улічваць дадзеную інфармацыю пры наведванні мемарыяла.