8 і 9 мая 2025 г. у 15.00 у канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці адбудуцца кінапаказы дакументальных фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну. Уваход свободны.
8 мая кінаакцыя адбудзецца ў рамках культурна-адукацыйнай праграмы XI Міжнароднага маладзёжнага кінафестывалю ваенна-гістарычных кароткаметражных фільмаў "Перапынак на кіно".
Фонд "Мост пакаленняў" арганізуе маштабны кінапаказ да 80-й гадавіны Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне. Гэта ініцыятыва накіравана на захаванне памяці пра подзвіг савецкага народа ў гады вайны, на патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама на падтрымку ветэранаў. Мерапрыемствы пройдуць на пляцоўках расійскіх населеных пунктаў, а таксама падчас замежнага турнэ да Дня Перамогі ў гарадах Рэспублікі Беларусь - Брэсце і Мінску. Усяго ў гэтай маштабнай кінаакцыі прымуць удзел каля 1500 населеных пунктаў, а аўдыторыя гледачоў складзе да 150000 чалавек.
9 мая кінапаказы адбудуцца ў рамках V Міжнароднага фестывалю Правільнага кіно. Фільмы прадастаўлены Музеем Перамогі (г.Масква).
Уваход свабодны.