На плошчы Цырыманіялаў Брэсцкай крэпасці прайшоў урачысты мітынг і цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню прадстаўнікамі дзяржаўных структур, дыпмісій, працоўных калектываў, грамадскіх і ветэранскіх арганізацый, прысвечаныя святкаванню 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Наведванне музейных экспазіцый мемарыяла было бясплатным у рамках рэспубліканскай акцыі "Ніхто не забыты, нішто не забыта!"
У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці адбыліся цырымоніі спецыяльнага паштовага гашэння паштовага канверта "80 гадоў Перамогі" і перадачы часціцы полымя Вечнага агню ўдзельнікамі Х міжнароднага мотамарша "Дарогі Перамогі – Полымя памяці 2025".
У канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці 8-9 мая праходзілі кінасеансы "Перапынак на кіно" (у рамках XI Міжнароднага маладзёжнага кінафестывалю ваенна-гістарычных кароткаметражных фільмаў Фонду "Мост пакаленняў" (РФ)), а таксама кінасеансы дакументальных фільмаў у рамках V Міжнароднага кінафестывалю Правільнага кіно.
Увечары на плошчы Цырыманіялаў адбыўся святочны канцэрт "Адна на ўсіх Вялікая Перамога", які завяршыўся акцыяй "Спяём пра Перамогу разам!" і святочным салютам над крэпасцю.