Паважаныя наведвальнікі!
17 мая 2025 г. (субота) з 11.00 да 15.00 да Міжнароднага дня музеяў у філіяле «Музей 5 форт» будзе прадстаўлены праект «Жывая гісторыя», прысвечаны праслаўленаму Брэсцкаму гарнізону.
«Жывая гісторыя», якая праводзіцца ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» сумесна з ваенна-гістарычнымі клубамі Брэсцкай вобласці, дазволіць наведвальнікам убачыць вайсковую форму, экіпіроўку і амуніцыю ваеннаслужачых Брэсцкага гарнізона розных гістарычных эпох і перыядаў:
XVII стагоддзе – пяхота і пікінеры, якія складалі ядро гарнізона Брэсцкага замка;
перыяд Першай сусветнай вайны – ніжнія чыны Рускай імператарскай арміі і кайзераўскай Германіі;
перыяд Вялікай Айчыннай вайны – ваеннаслужачыя Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі ў форме і амуніцыі пачатковага і больш позніх этапаў вайны.
Наведвальнікі змогуць дакрануцца да арыгінальных прадметаў, прымерыць вайсковую форму, зрабіць унікальныя фотаздымкі ў тэматычных фотазонах.