4 чэрвеня 2025 года калектыву мемарыяла і асабіста дырэктару Аляксандру Аляксандравічу Каркатадзе былі ўручаны юбілейныя медалі "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў".

Узнагароды ўручыў ваенны камісар Брэсцкай вобласці, начальнік Брэсцкага гарнізона палкоўнік Аляксандр Самарэвіч. Ён адзначыў, што дзейнасць калектыву з'яўляецца прыкладам служэння Радзіме, штодзень уносіць значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў.

У гэты ж дзень мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" прыняў свайго 28-мільённага наведвальніка! Ім стала жыхарка г.Санкт-Пецярбурга Вера Васільева, якая прыехала ў мемарыял з мужам Канстанцінам.

У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці іх прывітаў дырэктар мемарыяльнага комплексу, уручыў ганароваму наведвальніку памятны падарунак. Афіцыйны адлік наведвальнікаў мемарыяла пачаўся з 8 лістапада 1956 года, калі быў адкрыты Музей абароны Брэсцкай крэпасці. Добрай традыцыяй стала сустрэча чарговага "мільённіка".

photo 2025 06 04 15 39 54

photo 2025 06 04 15 39 54 3

photo 2025 06 04 15 39 54 2

photo 2025 06 05 17 51 52