6 чэрвеня 2025 года ў экспазіцыі “Абарона Усходняга форта” ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” адбыўся творчы конкурс чытальнікаў “Гэтая памяць – наша сумленне”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. Арганізатарамі выступілі Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў і Беларуская натарыяльная палата. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі ад кожнай тэрытарыяльнай калегіі адвакатаў і кожнай натарыяльнай акругі, а таксама прадстаўнік Міністэрства юстыцыі, усяго 14 удзельнікаў.