Штогод Рэспубліка Беларусь 3 ліпеня адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. 3 ліпеня 1944 г., 81 год таму, г. Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта дата стала мяжой, сімвалам адраджэння беларускай зямлі і свабоды яе жыхароў. Менавіта гэтая гістарычная падзея па волі беларусаў стала Днём Незалежнасці, звязаўшы разам такія важныя для ўсіх нас словы – свабода і суверэнітэт.

Свята аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю і памяць пра тых, хто змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах і падполлі, адстойваючы незалежнасць сваёй Радзімы.

У гэты дзень шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, поспехамі і новымі дасягненнямі!

З Днём Незалежнасці!