У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 81-й гадавіны вызвалення г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 24-27 ліпеня 2025 года ў ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" праведзены шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх наступныя:

Смоленск 1

Смоленск 2

Смоленск 3

Смоленск 4

У філіяле "Музей 5 форт" адбылося адкрыццё выставы "Смаленская крэпасць і Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў”, прадстаўленай Дзяржаўным музеем «Смаленская крэпасць» (РФ). Выстава прысвечана лёсу Смаленскай крэпасці ў ваенныя і пасляваенныя гады. Наведаць выставу і пазнаёміцца з ёй можна да 25 жніўня 2025 года.

Амадей 1

Амадей 2

Амадей 3

У канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці прайшло выступленне артыстаў камернага музычнага тэатра “Амадэй” з музычна-паэтычнай кампазіцыяй “Балада пра салдата”.

У праграме прагучалі песні і вершы кампазітараў і паэтаў-франтавікоў у выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.

Парад оркестров 1

Парад оркестров 2

Парад оркестров 3

Парад оркестров 4

Парад оркестров 5

Парад оркестров 6

На плошчы Цырыманіялаў прайшло ўскладанне кветак да Вечнага агню прадстаўнікамі органаў улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, а таксама цырымонія закрыцця III Міжнароднага Парада аркестраў “Брэсцкая крэпасць”.