22 сакавіка 2026 года спаўняецца 83 гады са дня знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Хатынь (Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Лагойскі раён).

У той дзень у 1943 годзе нацысцкія карнікі разрабавалі і спалілі дашчэнту беларускую вёску Хатынь разам з яе жыхарамі – у асноўным жанчынамі, старымі і дзецьмі. У агні загінулі 149 чалавек, 75 з іх былі дзеці да 16 гадоў. Выратавацца змаглі 6 дзяцей і 1 дарослы.

Жывым з агню ўдалося вырвацца 56-гадоваму Іосіфу Камінскаму, які вынес і свайго смяротна параненага сына, але той памёр у бацькі на руках.

Трагедыя Хатыні – не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысяч фактаў, што сведчаць пра палітыку мэтанакіраванага знішчэння насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях, якую ажыццяўлялі нацысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Матэрыяламі крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь пацверджана знішчэнне не менш як 12 868 сёл і вёсак, з іх не менш як 290 вёсак спалены поўнасцю разам з жыхарамі і не адрадзіліся пасля вайны ("сёстры Хатыні").

На месцы спаленай вёскі 5 ліпеня 1969 г. быў адкрыты Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Увекавечаная ў мемарыяле гісторыя адной вёскі стала сімвалам трагедыі, напамінам пра бязлітасны генацыд мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і напамінам пра каштоўнасць захавання міру.

Памятныя мерапрыемствы ў гэты дзень пройдуць па ўсёй рэспубліцы.