Паважаныя наведвальнікі!
У сувязі з удасканаленнем работы па абслугоўванні наведвальнікаў і мерапрыемствамі, прымеркаванымі да 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг., 1, 2 і 3 мая 2026 года музейныя экспазіцыі мемарыяла будуць працаваць на 1 гадзіну даўжэй.
Музей абароны Брэсцкай крэпасці, экспазіцыі "Абарона Усходняга форта", "Форт № 5 Брэсцкай крэпасці" з 9.00 да 19.00.
Экспазіцыі "Музей вайны – тэрыторыя міру", "Летапіс Брэсцкай крэпасці" з 10.00 да 20.00.
1 мая 2026 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу будзе працаваць мастацка-дэкаратыўнае падсвятленне да 23.00.
Улічвайце дадзеныя змены пры планаванні наведвання мемарыяла.