15 мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень сям'і. Свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Я і мая сям'я – без брыдкаслоўя", прымеркаванай да Дня сям'і, у перыяд з 12 па 15 мая 2026 года наведвальнікі Музея абароны Брэсцкай крэпасці маюць магчымасць з дапамогай мультымедыйных сродкаў пазнаёміцца з творамі класікаў беларускай літаратуры, прысвечанымі бессмяротнаму подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
З анлайн-праектам “Брэсцкая крэпасць у літаратурнай спадчыне класікаў” можна пазнаёміцца тут: https://sites.google.com/view/brest-fortress-legacy/main
Чытанне літаратурных класічных твораў на беларускай мове заклікана спрыяць развіццю культуры мовы.