17 мая 2026 г. (нядзеля) з 11.00 да 15.00 да Міжнароднага дня музеяў і пры ўдзеле ваенна-гістарычных клубаў Брэсцкай вобласці, у філіяле "Музей 5 форт" будуць працаваць інтэрактыўныя зоны праекта "Жывая гісторыя".

Наведвальнікам будзе прадстаўлена магчымасць дакрануцца да арыгінальных прадметаў, прымерыць ваенную ўніформу, зрабіць унікальныя фатаграфіі ў тэматычных фотазонах, прысвечаных Брэсцкаму гарнізону ў кантэксце розных гістарычных эпох і перыядаў, пачынаючы з XVII стагоддзя – узбраення і рыштунку гарнізона Брэсцкага замка да амуніцыі і абмундзіравання салдат супрацьлеглых бакоў у гады Першай і Другой сусветных войнаў.