Дарагія сябры!

28 ліпеня 1944 года падчас Люблінска-Брэсцкай аперацыі сіламі войскаў 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем маршала К.К. Ракасоўскага горад Брэст быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

82 гады таму скончыўся перыяд акупацыі нашага горада, які працягваўся больш за тры гады. Гэта падзея завяршыла поўнае вызваленне беларускай зямлі.

Сёння мы схіляем галаву ў памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за Радзіму, шануем усіх, хто змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах і падполлі, тых, хто працаваў у тыле, набліжаючы гэты дзень.

Віншуем Вас са святам! Жадаем гораду Брэсту і яго жыхарам росквіту, новых поспехаў і дасягненняў!