Паважаныя сябры!


Сёння Рэспубліка Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята, заснаванае Указам Прэзідэнта ад 7 чэрвеня 2021 года № 206. 

17 верасня – адна  з ключавых дат у гісторыі нашай краіны. 87 гадоў таму, у 1939 годзе, у гэты дзень Беларусь, падзеленая ў адпаведнасці з Рыжскай мірнай дамовай, атрымала магчымасць стаць адзінай краінай.

Адноўленае адзінства дазволіла нашаму народу выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць важнае месца ў міжнароднай супольнасці і стаць адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Сёння мы разам будуем моцную, незалежную і паспяховую дзяржаву. Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і суверэннасць Рэспублікі Беларусь.

Прыміце шчырыя віншаванні са святам! Жадаем усім міру, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!