Паважаныя наведвальнікі!

У 2023 годзе адзіным днём ільготнага наведвання часовых і пастаянных экспазіцый, выставак і філіяла “Музей 5 форт” устаноўлена апошняя серада кожнага месяца. Для асоб, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесіянальна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, даецца права бясплатнага наведвання. Для астатніх катэгорый наведвальнікаў – права ільготнага наведвання са зніжкай 50 працэнтаў ад кошту ўваходнага білета. Экскурсійнае абслугоўванне – згодна прэйскуранту. Навучэнцам Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю даецца права бясплатнага экскурсійнага абслугоўвання пастаянных і часовых экспазіцыях (за выключэннем камерцыйных) па папярэднім запісу, без пасрэдніцтва (турыстычных арганізацый, прадпрыемстваў і г.д.).