Паважаныя наведвальнікі!

Кожны год мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” наведвае больш за 400 тысяч чалавек з розных краін свету. У сямейных альбомах захаваліся фотаздымкі Брэсцкай крэпасці, якія здольныя адчыніць яшчэ невядомыя старонкі яе гісторыі. За кожным здымкам стаіць лёс чалавека, які неразрыўна звязаны з гісторыяй Брэсцкай крэпасці. Фатаграфіі з сямейных архіваў дазволяць успомніць асноўныя этапы развіцця крэпасці і прасачыць, як яна змянялася на працягу часоў.

Запрашаем Вас прыняць удзел у праекце дакументальных фатаграфій “Фота сямейнага альбома”. У межах праекта мяркуецца сабраць фотаздымкі, якія былі зроблены наведвальнікамі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў 40-90-я гады XX стагоддзя.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць электронную заяву да 1 красавіка 2023 года (уключна) і адаслаць на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (з адзнакай: “Праект дакументальнага фотаздымка”)Фотаздымкі будуць прадстаўлены на выстаўке ў ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” 18 мая 2023 года.Запрашаем усіх жадаючых да удзелу ў праекце.