Паважаныя наведвальнікі!
У 2023 годзе супрацоўнікамі ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” створана перасовачная выстаўка “Усходні форт. Хроніка мужнасці”, якая прысвечана аднаму з апошніх ачагоў арганізаванага супраціўлення ў Брэсцкай крэпасці.
Матэрыялы ахопліваюць перыяд будаўніцтва Усходняга форта і расказваюць пра падзеі, якія адбываліся тут у чэрвені 1941 года.
Выстаўка складаецца з 14 планшэтаў з копіямі архіўных дакументаў, успамінаў абаронцаў форта і членаў сем’яў камандзіраў, а таксама данясенняў праціўніка 1941 года. Прадстаўлены фатаграфіі ўдзельнікаў абароны Усходняга форта і месцах баёў.
Выстаўку можна выкарыстоўваць для экспанавання ва ўстановах адукацыi i iншых арганiзацыях.