27 студзеня 2023 года ў 12.00 у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці адбудзецца адкрыццё фотадакументальнай выстаўкі “Іскра Ленінградскай перамогі”, якая прымеркавана да 80-й гадавіны прарыву блакады Ленінграда – аперацыі “Іскра” (з фондаў Дзяржаўнага мемарыяльнага музея абароны і блакады Ленінграда).27 студзеня 2023 года ў 12.00 у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці адбудзецца адкрыццё фотадакументальнай выстаўкі “Іскра Ленінградскай перамогі”, якая прымеркавана да 80-й гадавіны прарыву блакады Ленінграда – аперацыі “Іскра” (з фондаў Дзяржаўнага мемарыяльнага музея абароны і блакады Ленінграда).

Матэрыялы выстаўкі распавядаюць аб спробах прарыва блакаднага кальца ў 1941 і 1942 гадах, аб становішчы, якое склалася на фронце пад Ленінградам у канцы 1942 года. Раскрываюцца пытанні падрыхтоўкі да аперацыі “Іскра”, стан і размеркаванне сіл Ленінградскага і Волхаўскага франтоў, войск групы армій “Поўнач”. У экспазіцыі адлюстраваны ход і правядзенне аперацыі па прарыву блакады горада і дасягнутыя вынікі. Выставачны праект прысвечаны гераізму байцоў Чырвонай арміі і жыхароў Ленінграда, ратны подзвіг і доблесная праца якіх разарвалі блакаднае кальцо.