Паважаныя наведвальнікі!

31 студзеня 2023 года ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук і майстар спорта па плаванні, член Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь Аляскей Талай падпісалі палажэнне аб рэалізацыі праекта “Жывая памяць удзячных пакаленняў” (г. Брэст) у межах акцыі “Дзеці Беларусі – ветэранам і будучым пакаленням”.

Гэта падзея дала  старт акцыі па збору манет для ўсталявання памятнага знака. У межах акцыі “Дзеці Беларусі – ветэранам і будучым пакаленням” у 2022 годзе памятны знак быў усталяваны ў г. Мінску. У 2023 годзе запланавана ўсталяванне знакаў у г. Брэсце і г. Маскве. У сплаў, з якога будзе зроблены памятны знак, будуць уключаны савецкія медныя манеты. Гэта дазволіць аб’яднаць сучасныя і будучыя пакаленні, кожнаму, хто прынясе манету для памятнага знака.

Запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ў акцыі.

talay4talay6

talay1

talay2

talay3

talay5

talay7

talay8