Выстаўка "Баявым узнагароджваецца ордэнам" падрыхтавана Музеем Перамогі (г. Масква) сумесна з Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеем да 800-годдзя з дня нараджэння князя Аляксандра Неўскага.
Выстаўка распавядае аб дзяржаўных узнагародах – ордэнах Аляксандра Неўскага перыяда Расійскай імперыі, СССР і сучаснай Расіі. Апісаны подзвігі 18 кавалераў савецкага ордэна Аляксандра Неўскага, якія ўдзельнічалі ў баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.
Ордэн Аляксандра Неўскага быў уведзены 3 чэрвеня 1725 г., з'яўляецца адзінай узнагародай Расійскай Федэрацыі, якая існавала ў узнагародных сістэмах Расійскай імперыі і СССР.