11 красавіка ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці была адкрыта выстаўка «Мы за Радзіму загінулі, але яна ˗ выратавана» (з фондаў ФДБУК «Музей Перамогі»). Выстаўка прысвечана стварэнню Ржэўскага мемарыяла Савецкаму Салдату, які быў узведзены на месцы баёў Ржэўска-Вяземскай аперацыі (1942˗1943 гг.).
Адкрыццё Ржэўскага мемарыяла Савецкаму Салдату адбылося 30 чэрвеня 2020 г. пры ўдзеле Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У.У.Пуціна і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі.
Цэнтральнай часткай мемарыла з'яўляецца скульптура савецкага салдата вышынёй 25 м, якая знаходзіцца на вяршыні 8-граннага 10-мятровага штучнага ўзгорка. Малады воін стаіць у гімнастёрцы, за спіной развіваецца плашч-палатка, якая поўнасцю ахутвае яго знізу і пераходзіць у чараду з 35 жураўлёў.
Мемарыял быў створаны Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы, Міністэрства культуры РФ, Урада Цвярской вобласці і Музея Перамогі.