З 6 па 9 мая 2023 года ў экспазіцыі «Армейскі клуб» будзе дзейнічаць унікальная VR–рэканструкцыя «Невядомы сцяганосец» – дакументальная гісторыя пра ўзніманне чырвоных сцягоў на рэйхстаг у маі 1945 года, якая расказана пры дапамозе перадавых візуальных тэхналогій.

Праект распрацаваны і прадстаўлены Міжнародным інфармацыйным агенцтвам «Расія Сёння» ў Рэспубліцы Беларусь.

Рэканструкцыя дазваляе кожнаму ўдзельніку стаць «невядомым сцяганосцам» і прайсці шлях з чырвоным сцягам у руках па даху рэйстага.

У аснове зборнага сюжэта – дзясяткі гістарычных дакументаў і рэальныя ўспаміны сцяганосцаў. Для стварэння праекту была выкарыстана вялікая колькасць фотаздымкаў, чарцяжоў і планаў будынка рэйхстага.

Рэканструкцыя працуе з 9.30 да 18.00.

Уваход свабодны.