Напярэдадні Дня Перамогі выйшаў з друку XVI том кнігі “Гісторыя, расказаная народам”.

Кніга ўяўляе сабой народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны. На яе старонках даследаванні ваенных гісторыкаў і дадзеныя з раней закрытых архіваў дапаўняюцца дакументамі, якія беражліва захоўваюцца ў сем’ях на тэрыторыі ўсёй постсавецкай прасторы: пісьмамі, фатаграфіямі, успамінамі ўдзельнікаў вайны і працаўнікоў тылу.

У XVI том кнігі ўвайшлі біяграфіі жыхароў Беларусі, якія змагаліся на фронце і набліжалі Перамогу ў тыле, гісторыі пра лёсы савецкіх грамадзян з усіх куткоў краіны, якія вызвалялі тэрыторыю Беларускай ССР ад фашысцкіх захопнікаў, апублікаваны актуальныя звесткі пра абарону Брэсцкай крэпасці і г. Мінска ў першыя дні.

Прыводзяцца сведчанні нямецка-фашысцкіх салдат і афіцэраў пра супраціўленне савецкіх салдат і партызан у ваенныя гады, падрабязна апісаны гераічны лёс Пінскай ваеннай флатыліі, змешчаны расказ аб арганізацыі ўцёкаў групы зняволеных з яўрэйскага гета ў горадзе Навагрудку і дзейнасці партызанскага атрада братоў Бельскіх у Налібоцкай пушчы.


Прыняць удзел у праекце і расказаць на старонках наступных кніг пра працоўны і баявы шлях сваіх блізкіх могуць усе жадаючыя. 

Падрабязней пра праект можна даведацца тут:
https://istorianaroda.ru/news/detail.php?ID=15351#ixzz81s0p0uKf