20 мая 2023 г. (субота) з 11.00 да 17.00 да Міжнароднага дня музеяў у філіяле «Музей 5 форт» наведвальнікам будзе прадстаўлены праект «Жывая гісторыя», прысвечаны праслаўленаму Брэсцкаму гарнізону.

«Жывая гісторыя», якая праводзіцца ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» сумесна з брэсцкімі ваенна-гістарычнымі рэканструктарамі, дазволіць гледачам пабачыць ваенную форму, экіпіроўку і амуніцыю вайскоўцаў Брэсцкага гарнізона розных гістарычных эпох і перыядаў:

XVII стагоддзе – пяхота і пікінеры, якія складалі ядро гарнізона Брэсцкага замка.

Перыяд Першай сусветнай вайны – ніжнія чыны Рускай імператарскай арміі і Кайзераўскай Германіі.

Перыяд Вялікай Айчыннай вайны – салдаты Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі ў форме і амуніцыі ў пачатковы і больш познія этапы вайны.

Гледачы змогуць дакрануцца да арыгінальных прадметаў, памераць вайсковую ўніформу, зрабіць унікальныя фотаздымкі ў тэматычных фотазонах.