Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі А.Р.Лукашэнкі ад 20 красавіка 2023 года № 120 ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» у чарговы раз занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2022 год.

За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця пераможцамі спаборніцтва прызнаныя 64 арганізацыі і рэгіёны.

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з’яўляецца грамадскім прызнаннем значнага ўкладу грамадзян і працоўных калектываў у далейшае развіццё краіны і павышэнне яе дабрабыту.

Віншуем усіх пераможцаў!