Кожны год 3 ліпеня Рэспубліка Беларусь адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці.

У гэты дзень, 79 гадоў таму, сталіца нашай рэспублікі – горад Мінск – быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Незалежнасць Беларусі каштавала жыцця кожнага трэцяга яе жыхара.

Сёння мы аддаём даніну памяці і павагі ўсім тым, хто змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаў у партызанскім і падпольным руху, працаваў у тыле дзеля жыцця будучых пакаленняў, даўшы магчымасць нам, іх нашчадкам, стварыць свабодную і развітую краіну – Рэспубліку Беларусь. Бязмежная падзяка пакаленню пераможцаў заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах!

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім пакаленням беларусаў здароўя, дабрабыту, шчасця і мірнага неба над галавой!