1 жніўня 2023 года першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Іванавіч Грамада прадставіў супрацоўнікам ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” новага кіраўніка. Ім стаў Аляксандр Аляксандравіч Каркатадзэ.
Аляксандр Аляксандравіч працуе ва ўстанове з 2003 года, 13 гадоў паспяхова кіраваў філіялам мемарыяла “Музей 5 форт”. За гэты перыяд пад яго кіраўніцтвам у філіяле створана ўнікальная музейная экспазіцыя “Форт № 5 Брэсцкай крэпасці” (2021), распрацаваны новыя экскурсійныя маршруты.
За гады існавання мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” наведала больш за 26 мільёнаў чалавек са 140 краін свету. Сёння мемарыял – адна з галоўных славутасцяў Рэспублікі Беларусь.
Жадаем новаму кіраўніку захаваць, развіць і прымножыць усё лепшае, што было створана раней, паспяхова рэалізаваць новыя маштабныя праекты ў мэтах захавання гістарычнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці ў чэрвені – ліпені 1941 года.
Назначэнне новага дырэктара ў ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”
- Падрабязнасці Навіны