Паважаныя наведвальнікі!

21 верасня 2023 года ў 15.00 у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці адбудзецца адкрыццё выстаўкі дзіцячага малюнка “Летапіс Брэсцкай крэпасці”.

Выстаўка створана па выніках XV Рэгіянальнай творчай акцыі “Малююць дзеці”, якая з 2008 года штогод праводзіцца ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” 1 чэрвеня – у Міжнародны дзень абароны дзяцей – з мэтай развіцця цікавасці да мінулага, захавання пераемнасці пакаленняў і памяці пра гераічнае мінулае нашай Радзімы.

Удзельнікамі XV Рэгіянальнай творчай акцыі “Малююць дзеці” сталі таленавітыя дзеці з агульнаадукацыйных і мастацкіх школ, студый выяўленчага мастацтва г. Брэста і вобласці ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў.

Асноўная тэма акцыі 2023 года – “Летапіс Брэсцкай крэпасці” – прысвечана 190-годдзю пачатка земляных работ па ўзвядзенні ўмацаванняў (1833), 145-годдзю пачатка будаўніцтва фартоў 1-й лініі (1878).
Да юбілейных дат былі прымеркаваны намінацыі творчай акцыі:

• «Заходні фарпост Айчыны»
• «Гарачы чэрвень 1941-га…»

У рамках акцыі праводзіўся конкурс творчых работ “Тут кожны камень – помнік героям”. 

У сваіх малюнках юныя мастакі адлюстравалі будаўніцтва крэпасці і яе фартоў, побыт гарнізона XIX стагоддзя, эпізоды гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені – ліпені 1941 года, родныя мясціны, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

На выставе прадстаўлены ўсе работы, якія выкананы ў розных тэхніках: гуашшу, акварэллю, каляровымі алоўкамі, пастэллю і маслам.

Запрашаем удзельнікаў акцыі, педагогаў, членаў журы, а таксама ўсіх жадаючых пазнаёміцца з працамі юных мастакоў!